Савецка-ўкраінская вайна, Бальшавіцка-ўкраінская вайна — узброены канфлікт паміж Савецкай Расіяй і Украінскай Народнай Рэспублікай (УНР) у 1917—1921 гадах дзеля кантролю над украінскімі землямі, былымі паўднёва-заходнімі губернямі Расійскай імперыі. Частка Украінскай рэвалюцыі. Фармальна адбылася вайна паміж прыхільнікамі незалежнай Украіны са сталіцай у Кіеве (УНР) і бальшавікамі марыянетачнай дзяржавы — Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (да 1919 года вядомай, як Украінская Народная Рэспубліка Саветаў) са сталіцай у Харкаве. Гэта прывяло да значных страт ва ўкраінскім грамадстве таго часу. Скончылася паразай Украінскай Народнай Рэспублікі, савецкай акупацыяй Украіны і ўваходжаннем УССР у склад Савецкага Саюза ў 1922 годзе.

Спасылкі

О. Й. Щусь. ВІЙНА РСФРР І УНР 1917—1918 РР. // О. Й. Щусь. ВІЙНА РСФРР І УНР 1918—1919 РР. // Проект «Народна війна 1917—1932». Хто зібрав для Петлюри «петлюрівців»? Отаман і його армія

Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны за незалежнасць Катэгорыя:Войны Расіі Катэгорыя:Войны Украіны Катэгорыя:Украінская Народная Рэспубліка Катэгорыя:Каланіяльныя войны Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:1917 год ва Украіне Катэгорыя:1918 год ва Украіне Катэгорыя:1919 год ва Украіне Катэгорыя:1920 год ва Украіне Катэгорыя:1921 год ва Украіне