Кракаўскае прадмесце () — гістарычная мясцовасць у Галіцкім раёне Львова, якая ў XIV—XVIII стагоддзях з поўначы і захаду падступала да гардаскіх муроў Львова і знаходзілася ў юрысдыкцыі львоўскага магістрата.
Лакалізацыя Прадмесце атрымала сваю назву ад аднайменнай гарадской брамы — у часы сярэднявечча ў горад можна было патрапіць толькі праз дзве брамы — Кракаўскую (з поўначы) і Галіцкую (з поўдня), якія і далі назвы двум буйнейшым львоўскім прадмесцям. У межы Кракаўскага прадмесця сярод іншага ўваходзіў і старажытнарускі Львоў (раён сучаснай плошчы Стары Рынак). Плошча Галіцкага прадмесця складала 150 га, а Кракаўскага — каля 100 га. Гэты адміністрацыйны падзел захоўваўся да 1787 года.
Межы прадмесця змяняліся з пераходам Львова ў склад іншай дзяржавы. У аўстрыйскія часы на поўнач ад разабраных гарадскіх муроў уздоўж Валынскага шляху было утворана асобнае Жоўкаўскае прадмесце. Мяжой гэтага новага прадмесця і Кракаўскага стала рака Полтва.
Сёння пад Кракаўскім прадмесцем часцей за ўсё разумеецца тэрыторыя ўздоўж вуліцы Гарадоцкай (да царквы св. Ганны) і праспекта Вячаслава Чарнавола (да чыгункі Львоў — Підзамчэ). З захаду да Кракаўскага прадмесця прымыкае мясцовасць Клэпарыў, з поўначы — чыгунка Львоў — Підзамчэ, з усходу — Высокі замак, з поўдня — цэнтр горада. Кракаўскае прадмесце па сваім этнанацыянальным характары заўсёды было пераважна яўрэйскім, менавіта ў гэтай частцы горада знаходзілася больш за ўсё сінагог.
Аб’екты Кракаўскі рынак Гатэль «Львоў» ТРЦ Forum Lviv
Катэгорыя:Геаграфія Львова