Генадзь Яўгенавіч Цароў (нар. , Масква) — беларускі кларнетыст, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1999).
Біяграфія Скончыў у 1959 скончыў Грозненскае музычнае вучылішча (клас Л. Рыбскага), у 1964 годзе Саратаўскую кансерваторыю (клас В. Кузняцова). У 1963—1964 гадах артыст аркестра Саратаўскага тэатра оперы і балета, у 1964—1974 гадах саліст сімфанічнага аркестра Чачэна-Інгушскай філармоніі«Энциклопедия кларнета». Энциклопедический биографический словарь музыкантов-исполнителей на кларнете. З 1974 года артыст аркестра — кларнетыст, з 1999 года вядучы майстар сцэны сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Адначасова ў 1977—1987 гадах выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, з 1993 года — Беларускай акадэміі музыкі.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1982 года.
Для ігры Царова характэрна вытанчанасць, прыгажосць гуку, віртуознасць. Першы выканаўца твораў беларускіх кампазітараў для кларнета Л. Шлег, М. Марозавай.
Літаратура
Катэгорыя:Кларнетысты Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя