«Народны ўрач Беларусі» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» высокапрафесійным урачам-спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную медыцыну і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.
Народныя ўрачы Беларусі Ігнат Пятровіч Антонаў (1992) Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (1994) Ігар Аляксандравіч Карпаў (2020)https://blr.belta.by/president/view/ganarovae-zvanne-narodny-urach-belarusi-prysvoena-igaru-karpavu-90312-2020/
Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны iнтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь