Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Пружанскага, Ружанскага, Слонімскага раёнаў.

Склад Брыгада была створана на базе атрадаў імя Дзімітрава (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Суворава, імя Кірава (арганізаваны ў лютым 1943), імя Чкалава, «Савецкая Беларусь» (арганізаваны ў верасні 1942) і дыверсійнай групы М. Ф. Новіка. У чэрвені — жніўні былі створаны атрады імя Дзмітрыя Пажарскага (пазней імя А. І. Калупаева) і імя Гастэла.

29 жніўня 1943 года атрады імя Суворава, імя Дзмітрыя Данскога і імя Чкалава былі пераданы для арганізацыі брыгады «Савецкая Беларусь».

Камандаванне Камандзіры Язэп Паўлавіч Урбановіч (чэрвень — ліпень 1943, выконваў абавязкі); Мікалай Уладзіміравіч Сенькін (ліпень 1943 — ліпень 1944).

Камісары Сцяпан Філіпавіч Пацяруха (чэрвень — ліпень 1943); Канстанцін Дзям’янавіч Талочка (верасень — лістапад 1943, загінуў); Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (лістапад 1943 — ліпень 1944).

Начальнікі штаба Рыгор Кузьміч Дарафееў (ліпень — верасень 1943); Цімафей Спірыдонавіч Коваль (верасень 1943 — ліпень 1944).

Гісторыя Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах, зрывалі перавозкі, знішчалі баявую тэхніку і жывую сілу, маёнткі, апорныя пункты праціўніка. У красавіку 1943 года разбілі гарнізон у вёсцы Харошча Косаўскага раёна, у лістападзе вялі баі з карнікамі каля вёскі Бялавічы Косаўскага раёна, у лютым 1944 разбілі гарнізон у вёсцы Баравікі Слонімскага раёна.

Вясной 1943 года ў атрад імя В. П. Чкалава перайшоў радавы нямецкай арміі Феранц Малдавані, венгр па паходжанніПамять: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 116—118..

11 ліпеня 1944 года партызанская брыгада (1537 партызан, атрады «Савецкая Беларусь», імя Дзімітрава, імя Кірава, імя Гастэлы) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць У 1975 годзе каля вёскі Смаляніца Пружанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Спасылкі Бригада им. П. К. Пономаренко

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе