Дзмітрый Васілевіч Налі́ўкін (;  — ) — вучоны, геолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар (1920), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1933). Замежны член Сербскай акадэміі навук (1968), ганаровы член Акадэміі навук Туркменскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1943).

Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Танішаўскае камерцыйнае вучылішча. Працаваў у Горным камітэце калектарам, адзьюнкат-геолагам, геолагам. У 1915 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут і выкладаў у ім з 1917 года. У 1925—1926 гадах выкладчык у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў Ташкенце, у 1929—1930 гадах у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. З 1926 года займаў пасаду загадчыка Туркестанскай секцыі Геалагічнага камітэта, з 1929 года дырэктар Інстытута геалагічнай карты Галоўнага геолага-разведачнага ўпраўлення Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 года ў Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведачным інстытуце, з 1939 года ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце. У 1941—1946 гадах ва Свярдлоўскім горным інстытуце. У 1946—1955 гадах на пасадзе дырэктара Лабараторыі азёразнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова у 1946—1951 гадах старшыня прэзідыума Туркестанскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1954 года Д. В. Наліўкін старшыня створанага па яго ініцыятыве Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта СССР, з 1974 года — яго ганаровы старшыня. У 1957—1961 гадах старшыня Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР.

Памёр Д. В. Наліўкін 2 сакавіка 1982 года. Пахаваны ў пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга).

Навуковая дзейнасць Д. В. Наліўкіну належаць навуковы працы геалогіі, палеанталогіі, стратыграфіі і палеагеаграфіі палеазою і карысным выкапням Урала, Сярэдняй Азіі і Усходне-Еўрапейскай платформы. Займаўся вывучэннем фацый і інш. Кіраваў стварэннем геалагічных карт тэрыторыі СССР, распрацоўкай прынцыпаў іх стварэння. У 1931—1937 гадах кіраваў геалагічнай групай Таджыка-Памірскай экспедыцыі Акадэміі навук СССР. З 1937 года — галоўны рэдактар дробнамаштабных геалагічных карт тэрыторыі СССР.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку манаграфій.

Сярод апублікаванага: Брахиоподовые фации верхнего и среднего девона Ферганы // Изв. ИАН. 1915. Т. 9. № 17. С. 1835—1840. Очерк гео­ло­гии Тур­ке­ста­на. — Ташкент; М., 1926. Учение о фациях: Географические условия образования осадков. Т. 1—2. — М., Л, 1955—1956. Геология СССР. — М., Л, 1962. Ураганы, бури и смерчи. — Л., 1969. Раннедевонский перерыв в Прибалтике // Современные задачи палеонтологии и биостратиграфии в развитии минерально-сырьевой базы. — Л. 1984.

Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Індыі, ЗША.

Узнагароды Медаль «Серп і Молат» (1963) 4 ордэны Леніна (1944, 1948, 1963, 1969) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975) 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943, 1948, 1950) Ордэн Дружбы народаў (1979) Сталінская прэмія 1946 года Ленінская прэмія 1957 года Залаты медаль імя М. М. Пржавальскага (1927) Залаты медаль імя А. П. Карпінскага (1949) Медаль імя Леапольда фон Буха (ФРГ) Медаль імя акадэміка Фурмарке (Бельгія) Медаль імя Фрацішака Пашэннага (Чэхаславакія) і іншыя ўзнагароды.

Памяць У гонар Д. В. Наліўкіна названы 59 відаў выкапнёвых жывёл і 3 віды раслін, ледавікі на Паміры і Цянь-Шані, рыфтагенны пояс на Цянь-Шані, мыс на ўзбярэжжы Паўночнага вострава архіпелага Новая Зямля, навукова-даследчыя судны «Геолог Дмитрий Наливкин» і «Академик Наливкин». Мемарыяльная дошка ў Санкт-Пецярбургу на доме, у якім жыў вучоны (1990). У 1989 годзе выпушчаны настольны медаль «100 лет со дня рождения Дмитрия Васильевича Наливкина»Каталог «Советский знак» .

Літаратура

Спасылкі

Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Информационная система «История геологии и горного дела» Дмитрий Васильевич Наливкин. 1889—1982. // Всероссийский научно-исследовательский геологический институт им. А. П. Карпинского Камалетдинов М. А. Академик Дмирий Васильевич Наливкин // Институт геологии Уфимского научного центра РАН

Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Палеантолагі