Сціві Уандэр (, сапраўднае імя Сціуленд Хардэўэй Морыс (; нар. 13 мая 1950, Сагіна, Мічыган) — амерыканскі , , піяніст, барабаншчык, харпер, музычны прадзюсар і грамадскі дзеяч, які аказаў велізарны ўплыў на развіццё музыкі XX стагоддзя, які пакутуе слепатой.

Творчасць

25-разовы лаўрэат прэміі «Грэмі». Адзін з заснавальнікаў сучаснага соўла і рытм-н-блюз. Адзін з самых вядомых вакалістаў у свеце, яго пастаянна ўключаюць у спісы лепшых вакалістаў усіх часоў. Аслеп неўзабаве пасля нараджэння, ва ўзросце адзінаццаці гадоў падпісаў свой першы кантракт з гуказапісвальнай карпарацыяй «Motown Records» і працягвае выступаць і запісвацца на ёй па гэты дзень. Стыві Уандэр з’яўляецца музыкантам-мультыінструменталістам: валодае вакальным дыяпазонам у чатыры актавы і неверагодна складанай вакальнай тэхнікай, віртуозна валодае раялем і усімі відамі сінтэзатараў, ўдарнай устаноўкай, кларнетам, губным гармонікам. Стыві Уандэр дамогся выдатных поспехаў на музычнай ніве, будучы сляпым. Разам з Рэем Чарльзам і Андрэа Бачэлі Стыві Уандэр з’яўляецца адным з самых вядомых і папулярных сляпых музыкаў у свеце.

Некаторыя найбольш вядомыя песні Стыві Уандэра: «My Cherie Amour», «For Once in My Life», «Pastime Paradise», «Superstition», «Living For The City», «Skeletons», «All In Love Is Fair», «Sir Duke», «I Wish», «Isn’t She Lovely». У Беларусі найбольшай вядомасцю карыстаецца песня «I Just Called to Say I Love You». Уандэр запісаў больш за трыццаць хітоў, якія ўваходзілі ў першую дзясятку ў чартах ЗША, напісаў больш за 2000 песень і атрымаў рэкордныя 25 прэмій «Грэмі», прысуджаныя за вышэйшыя дасягненні ў галіне гуказапісу. Таксама ён вядомы сваёй працай у якасці палітычнага актывіста, у тым ліку яго кампаніяй 1980 года аб наданні дню нараджэння Марціна Лютэра Кінга статусу нацыянальнага свята ў ЗША. З гэтай нагоды Уандэр, які ўжо быў да таго часу вядомым абаронцам правоў афраамерыканцаў, запісаў песню «Happy Birthday», цалкам прысвечаную кампаніі ў падтрымку свята. У 2009 годзе Стыві Уандэр быў абвешчаны пасланнікам ААН. У 2008 годзе часопіс «Billboard» апублікаваў спіс «100 найлепшых артыстаў усіх часоў», у якім Уандэр заняў пяты радок.

Стыві Уандэра называюць адным з найвялікшых музыкаў нашага часу: 25 разоў атрымліваў прэмію «Грэмі». ён таў адным з музыкаў, якія фактычна вызначылі папулярныя стылі «чорнай» музыкі — рытм-н-блюз і соул сярэдзіны XX стагоддзя. імя Уандэра ўвекавечана ў Зале славы рок-н-ролу (1989) і Зале славы кампазітараў (1983). лаўрэат Гершвінаўскай прэміі. за сваю кар’еру ён запісаў больш за 30 альбомаў.

Апошні на дадзены момант студыйны альбом «A Time to Love» выйшаў у 2005 годзе. Пласцінка дэбютавала адразу на пятым месцы амерыканскага поп-чарта. Яна атрымала масу станоўчых водгукаў ад крытыкаў, прэмію «Грэмі» за лепшы мужчынскі поп-вакал («From The Bottom Of My Heart») і на лета 2007 года быў прададзены тыраж 169 тысяч копій. Апошні афіцыйны канцэртны альбом Стыві Уандэра выйшаў у 2008 годзе, гэта запіс з лонданскага канцэрта.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

The Jazz Soul of Little Stevie (1962) Tribute to Uncle Ray (1962) With a Song in My Heart (1963) Stevie at the Beach (1964) Up-Tight (1966) Down to Earth (1966) I Was Made to Love Her (1967) Someday at Christmas (1967) Eivets Rednow (1968) For Once in My Life (1968) My Cherie Amour (1969) Signed, Sealed & Delivered (1970) Where I'm Coming From (1971) Music of My Mind (1972) Talking Book (1972) Innervisions (1973) Fulfillingness' First Finale (1974) Songs in the Key of Life (1976) Hotter than July (1980) In Square Circle (1985) Characters (1987) Conversation Peace (1995) A Time to Love (2005)

Альбомы саўндтрэкаў

Stevie Wonder's Journey Through "The Secret Life of Plants" (1979) The Woman in Red (1984) Jungle Fever (1991)