Мікалай Андрэевіч Ніканаў (, в. Камышлейка, Кузнецкі павет, Саратаўская губерня, РСФСР (цяпер — Няверкінскі раён, Пензенская вобласць, Расія) — Дата смерці 20 чэрвеня 1954 года, якая змешчана ў двухтомніку «Героі Савецкага Саюза», не адпавядае рэчаіснасці. , СССР) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у калгасе. У 1941 годзе Мікалай Ніканаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да чэрвеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Ніканаў камандаваў аддзяленнем 732-га стралковага палка 235-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Віцебскай вобласці. 24—27 чэрвеня 1944 года аддзяленне Ніканава першым атакавала нямецкія войскі ў раёне вёсцы Жаробычы Шумілінскага раёна і прыняло актыўны ўдзел у баях за яе вызваленне. У тым баі Ніканаў асабіста знішчыў 13 і ўзяў у палон яшчэ 7 варожых салдат і афіцэраў. 27 чэрвеня 1944 года ў раёне вёскі Язвіна таго ж раёна разам са сваім аддзяленнем Ніканаў узяў у палон 28 варожых салдат і афіцэраў. У ходзе далейшага наступлення ў баі за вёску Старое Сяло Мікалай Ніканаў атрымаў раненне, але застаўся ў страі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года старшы сяржант Мікалай Ніканаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны Мікалай Ніканаў быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў у Маскве. Раптоўна памёр 7 студзеня 1947 года. Пахаваны на Праабражэнскіх могілках (магіла не захавалася).

Літаратура Герои и подвиги: [сборник очерков] / [составители] Т. П. Кадышев, А. И. Телешенко. Кн. 4 / ред.-сост. А. И. Телешенко. — Саратов: Приволжское книжное издательство, 1978. — 204 с. — С. 128—136. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. Т. 2 Любов — Ящук. — М.: Воениздат, 1988. — 863 с. — ISBN 5-203-00536-2. Хлюпин, В. И. Сыны России: [Об уроженцах Пензенской области—Героях Советского Союза] / В. И. Хлюпин. — М. : Советская Россия, 1985. — 239 с.

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці