Юрый Караль Хадкевіч (, м. Блудзень — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (з 1678), палкоўнік каралеўскі, стараста блудзенскіcount Yuri Carl Hodkevich.
Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і герба «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696).
Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае.
Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў.
На сейме 1678 года прызначаны дапаможнікам пастаянным пры каралі.
У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.
Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, ад Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе.
Юрый Караль Хадкевіч памёр у 1691 годзе і пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў СупрасліЮрый Караль Хадкевіч (Jerzy Karol Chodkiewicz) [1646-1691].
Юрый Караль Катэгорыя:Старосты блудзенскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне