Эрык-Эманюэль Шміт (; нарадзіўся года) — французскі пісьменнік і драматург. Яго п’есы перакладзеныя на сорак моў свету і ставіліся ў больш чым пяцідзесяці краінахЭрык-Эманюэль Шміт, афіцыйная старонка.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў фізікі з Эльзасу. У дзяцінстве займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна. Пакінуў намер стаць кампазітарам паступіўшы ў у Ліёне, дзе настаўнікі заўважылі і падахвочвалі яго літаратурны талент. Зрэшты, паралельна з заняткамі, працягваў наведваць урокі музыкі пры Ліёнскай кансерваторыі.

У 1980—1985 гадах Шміт вучыўся на факультэце філасофіі Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Дзідро і метафізіка» (Diderot et la métaphysique). Затым цягам некалькіх гадоў выкладаў філасофію ў ліцэі Шэрбура і ва ўніверсітэце Шамберы.

Эрык-Эманюэль Шміт жыве і працуе ў Бруселі, а з 2008 года мае акрамя французскага яшчэ і бельгійскае грамадзянстваLoi du 28 juillet 2008 Moniteur belge.. Выхаваны ў духу атэізму, пэўны час вызнаваў агнастыцызм, але аднядаўна аўтар прызнаў істотнасць рэлігіі ў сваёй творчасці і абвясціў сябе хрысціянінам. У 2000 годзе выйшаў яго раман «Евангелле паводле Пілата».

Беларускія пераклады На беларускую мову раман «Евангелле паводле Пілата» перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе. Евангелле паводле Пілата: раман / Эрык-Эманюэль Шміт. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 204, с. — (Littera scripta).

Спасылкі

Эрик-Эмманюэль Шмитт на Livelib

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Дактары філасофіі