Уладзімір Васілевіч Ярмошын (, , Разанская вобласць, Расія) — Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2000 — 21 верасня 2001).

Біяграфія Нарадзіўся 26 кастрычніка 1942 года ў п.г.т. Пронск.

Скончыў Навачаркаскі палітэхнічны інстытут (1964), Акадэмію грамадзянскай авіяцыі (1989), інжынер-механік, арганізатар вытворчасці.

У 1959—1960 гг. працаваў токарам Навачаркаскага электравозабудаўнічага завода ў Растоўскай вобласці РСФСР.

У 1965—1990 гг. — ст. інжынер, галоўны механік, намеснік дырэктара Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407.

У 1990 г. — старшыня выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў г. Мінска.

У 1990—1992 гг. — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, старшыня камітэта па жыллёвай гаспадарцы і энэргетыцы.

У 1992—1995 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

10 студзеня 1995 г. указам прэзідэнта № 11 прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і занесены на сцвярджэнне Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў.

З 1996 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

18 лютага 2000 г. указам прэзідэнта № 77 «Аб Ярмошыне У. В.» прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтым пасту Сяргея Лінга, які пайшоў у адстаўку.

1 кастрычніка 2001 г. указам прэзідэнта № 559 Генадзь Навіцкі прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2002 года па снежань 2003 года — кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» ў Беларусі.

Узнагароды ордэн «Знак Пашаны», тры медалі.

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Інтэрв’ю ў газеце «Народная воля»

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пронску Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта