Народны камісарыят абароны СССР () — вышэйшае ваеннае ведамства СССР з 1934 па 1946 год.
Гісторыя У 1920-1930-х гадах вышэйшы ваенны орган РСФСР і СССР насіў назву Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмар).
20 чэрвеня 1934 года Наркамваенмар СССР быў пераўтвораны ў агульнасаюзны Народны камісарыят абароны СССР (НКА СССР). 30 снежня 1937 года з яго складу выдзелены Народны камісарыят ваенна-марскога флоту СССР (НКВМФ СССР).
1 лютага 1944 года ў сувязі з прыняццем Закона СССР Аб стварэнні вайсковых фармаванняў саюзных рэспублік НКА СССР з агульнасаюзнага наркамата пераўтвараецца ў саюзна-рэспубліканскі.
25 лютага 1946 года паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР НКА СССР зліўся з НКВМФ СССР у адзіны саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят Узброеных Сіл СССР (НКУС СССР). Пад такой назвай цэнтральны орган абазначаўся ў дакументах менш за месяц, так як у адпаведнасці з Законам СССР ад 15 сакавіка 1946 года аб пераўтварэнні Саветаў Народных Камісараў СССР і саюзных рэспублік у Саветы Міністраў яго перайменавалі ў Міністэрства Узброеных Сіл СССР (МУС СССР). 25 лютага 1947 гады ў адпаведнасці з згаданымі рашэннямі былі ўнесены змены ў Канстытуцыю СССР 1937 года.
Друкаваны орган Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмар) па частцы Генеральнага Штаба — часопіс «Ваенная справа».
Цэнтральным органам НКА СССР па выхаванню начальніцкага і радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, прапагандзе задач баявой падрыхтоўкі і развіццю перадавой ваеннай думкі з’яўлялася газета «Чырвоная Зорка».
Народныя камісары NВыяваНародны камісарПаўнамоцтвыПартыя Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў 1 К. Я. Варашылаў 20 чэрвеня 1934 7 мая 1940 УКП(б) 2 С. К. Цімашэнка 7 мая 1940 19 ліпеня 1941 УКП(б) 3 І. В. Сталін 19 ліпеня 1941 25 лютага 1946 УКП(б)
Літаратура В. А. Арцыбашев, С. С. Войтиков, Д. Г. Узенков, К. А. Абрамян, Д. И. Борисов, А. Р. Ефименко, М. И. Мельтюхов, Л. А. Роговая, А. Д. Силаев. Командный и начальствующий состав Красной Армии в 1940—1941 гг. Структура и кадры центрального аппарата HКО СССР, военных округов и общевойсковых армий. / Н. С. Тархова. — Документы и материалы. Российский государственный военный архив. — М.—СПб.: Летний сад, 2005. — 272 с. — ISBN 5-94381-137-0.
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Абароны Катэгорыя:Ваеннае кіраванне