Бранісла́ў Ры́льскі () — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Шляхціч з-пад Бельска. У 1863 ачоліў паўстанцкі атрад у Сямятычах, а адміністрацыйнымі справамі загадваў Станіслаў Сонгін. Сюды прыбыў таксама найактыўнейшы з падляскіх военачальнікаў Раман Рагінскі. 6-7 лютага адбылася найвялікшая бітва паўстання на Падляшшы, у якой прынялі ўдзел 3400—3500 паўстанцаў. Тым не менш, яны былі разбіты расійскімі войскамі і адышлі на ўсход, у Пружанскі павет.

каля вёскі Каралеўскі Мост атрад Рамана Рагінскага сутыкнуўся з расійскімі войскамі пад камандаваннем флігель-ад’ютанта Носціца і падпалкоўніка Вімберга. Атрымаўшы паражэнне, частка паўстанцаў вымушаная была адступіць назад у Польшчу, астатнія са стратамі схаваліся ў лесе. Аднак ужо назаўтра, , атрад паўстанцаў з 200 чалавек, узброеных ружжамі, пісталетамі, кінжаламі, захапіў мястэчка Шарашова, а наступнага дня без аніякага супраціву авалодаў Пружанай.

Адсюль частка паўстанцаў на чале са Станіславам Сангіным і Браніславам Рыльскім накіравалася назад на Сямятычы, аднак яны былі разбіты пад в. Рэчыца Пружанскага павета. Сангін у гэтым баі загінуў, а Рыльскі з 9 паўстанцамі трапіў у палон (паводле іншых звестак — забіты).

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў