Алег Ігнатавіч Семянкоў (нар. , Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1966), старшы навуковы супрацоўнік (1968), прафесар (1982).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Сінхронна-сочачыя сістэмы», 1959), Інстытут аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР (аспірантура, 1965).
Месца работы, пасада: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1961—1965), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1965—1987, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1970 — дырэктар інстытута, загадчык лабараторыі спецыялізаваных устройстваў вылічальнай тэхнікі), Мінскі НДІ прыборабудавання (з 1987, начальнік аддзялення), Інстытут радыяцыйнай бяспекі (з 1991, намеснік дырэктара), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1993, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара), Прэзідыум НАН Беларусі (з 1998, намеснік вучонага сакратара, начальнік аддзела міжнародных сувязей), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2002, аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій, вядучы навуковы супрацоўнік).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання; тэхнічныя і праграмныя сродкі сістэм камп’ютарнай графікі; геаметрычнае мадэляванне і апаратна-праграмныя комплексы САПР у машына- і прыборабудаванні.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1979), Дзяржаўная прэмія БССР (1978), Дзяржаўная прэмія СССР (1985). Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1985), 3 залатыя і 3 сярэбраныя медалі ВДНГ СССР.
Літаратура
Семенков Олег Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 628—629. Семенков Олег Игнатьевич // Объединенный институт проблем информатики НАН Беларуси : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 75—78.
Спасылкі
Семенков Олег Игнатьевич // Сайт АІПІ НАН Беларусі
Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі