Вышэйшая банкаўская школа () — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка Установа адукацыі была заснавана ў 1992 годзе як Банкаўскі каледж пры Банку Латвіі і атрымала дзяржаўную акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы ў 1997 годзе. Сёння яна прапануе адукацыйныя праграмы ў галіне эканомікі і прадпрымальніцтва, дзелавога адміністравання і фінансаў. Вучэльня рэалізуе 14 акрэдытаваных прафесійных праграм вышэйшай адукацыі. Нягледзячы на тое, што Вышэйшая банкаўская школа з'яўляецца дзяржаўнай установай вышэйшай адукацыі, яна не атрымлівае фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту, а працуе па прынцыпе самафінансавання. У структуры школы функцыянуюць цэнтр даследаванняў бізнесу і фінансаў, бізнес-інкубатар, асацыяцыя выпускнікоў і інш.
Спасылкі Сайт установы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рыгі Катэгорыя:Бізнес-школы