Клічаўскі аператыўны цэнтр — орган кіраўніцтва Клічаўскім партызанскім злучэннем, якое дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Магілёўскай вобласці на захад ад р. Дняпро і некаторых суседніх раёнаў іншых абласцей. Складаўся ў ходзе баёў савецкіх партызан за вызваленне Клічаўскага раёна ад нямецкіх акупацыйных улад.
Арганізацыйнае афармленне пачалося 3 красавіка 1942 года, калі камандаванню 208-га партызанскага атрада імя І. В. Сталіна былі падпарадкаваны 128-ы, 277-ы, 620-ы, 752-ы, 760-ы атрады і створана Клічаўскае партызанскае злучэнне. 2 верасня 1942 года паводле распараджэння Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) камандаванне злучэння вызначана як Клічаўскі аператыўны цэнтр. Гэта назва пашыралася і на злучэнне.
На працягу 1942 года ў злучэнне ўключаны атрады, якія дзейнічалі асобна, і створаны новыя. На пачатак красавіка 1943 года пад кіраўніцтвам аператыўнага цэнтра было 10 партызанскіх брыгад у колькасці каля 6,5 тыс. чал.
6 красавіка 1943 года расфарміраваны ў сувязі з утварэннем ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б.
Камандзіры У. І. Нічыпаровіч (красавік—верасень 1942) П. В. Яхантаў (верасень 1942 — красавік 1943)
Камісары К. М. Якаўлеў (красавік—верасень 1942) І. Р. Іваноў (верасень 1942 — люты 1943) Р. І. Шчарбакоў (люты—красавік 1943)
Склад Станам на лістапад 1942 года 1-я Клічаўская партызанская брыгада 2-я Клічаўская партызанская брыгада 3-я Бярэзінская партызанская брыгада 4-я Клічаўская партызанская брыгада 5-я Клічаўская партызанская брыгада 6-я Магілёўская партызанская брыгада
Станам на люты—сакавік 1943 года 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада 1-я Клічаўская партызанская брыгада 2-я Клічаўская партызанская брыгада 3-я Бярэзінская партызанская брыгада 4-я Клічаўская партызанская брыгада 5-я Клічаўская партызанская брыгада 6-я Магілёўская партызанская брыгада 8-я Рагачоўская партызанская брыгада 9-я Кіраўская партызанская брыгада 10-я Журавіцкая партызанская брыгада
Літаратура Клічаўскі аператыўны цэнтр // — С. 201.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)