«Белдзяржстрах» — найбуйнейшае страхавое прадпрыемства Беларусі, якое мае прадстаўніцтвы ў кожным раёне Беларусі і займае больш за палову рынка страхавых паслуг.

Урад Беларусі ўтварыў прадпрыемства Пастановай ад 31 кастрычніка 1991 г. № 399 з Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнага страхавання Міністэрства фінансаў. Паводле заканадаўства з 2004 г. прадпрыемства мае выключнае права на абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, як і грамадзянскай адказнасці перавозніка перад пасажырамі.

Катэгорыя:Міністэрства фінансаў Беларусі Катэгорыя:Страхавыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Вуліца Карла Лібкнехта (Мінск) Катэгорыя:Дзяржаўная эканоміка