Двухбакова-сіметрычныя ці білатэральныя (Bilateria) — раздзел жывёл, да якога адносяцца ўсе двухбакова-сіметрычныя тыпы (левая частка цела адпавядае правай). Гэты прынцып не адносіцца да асобных няпарных унутраных органаў (напрыклад, сэрца ў чалавека).
Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.
Супрацьпастаўляюцца раздзелу двухбакова-сіметрычных іншыя раздзелы, прадстаўнікі якіх не праяўляюць сіметрыі або з’яўляюцца радыяльна-сіметрычнымі.Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
Філагенез філагенезу, якая паказвае сямейныя адносіны двухбакова-сіметрычных:
Гл. таксама
Плечаногія Ціхаходкі
Катэгорыя:Класіфікацыя жывёл Катэгорыя:Сіметрыя (біялогія) Катэгорыя:Жывёлы