Палац Круліка́рня () — паладыянская віла ў варшаўскім раёне Макотаў, вядомым таксама як Крулікарня. З 1965 года ў палацы размешчаны музей, прысвечаны польскаму скульптару і мастаку Ксаверыю Дунікоўскаму .
Гісторыя thumb|left|Партрэт каралеўскай палюбоўніцы Кацярыны Гатаі Тамаціс, адной з самых вядомых насельніц палаца. Сваю назву палац атрымаў з прычыны размешчаных тут раней трусагадоўчай фермы і паляўнічых угоддзяў, якія належалі ў 1700-я гады каралю Аўгусту II Моцнаму .
Палац Крулікарня быў пабудаваны для Караля дэ Валеры Тамаціса, дырэктара каралеўскіх тэатраў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, каралеўскім архітэктарам Даменіка Мерліні ў парку на маляўнічым схіле даліны ракі Віслы. Ён быў пабудаваны паміж 1782 і 1786 гадамі. Гэты квадратны будынак з купалам нагадвае знакамітую Вілу Ратонду каля Вічэнцы архітэктара Андрэа Паладзіа. У сваім уладанні граф Тамаціс пабудаваў бровар, цагельню, карчму, млын, ёўню і сад з вінаграднікам. Лічыцца, што Тамаціс выконваў ролю нейкага «сутэнёра» для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, чыя «віла ў Крулікарні было нешта трохі большае, чым першакласны бардэль» .
У 1794 годзе ў час паўстання ў палацы жыў яго лідар Тадэвуш Касцюшка. У 1816 годзе сядзіба была набыта Міхалам Геранімам Радзівілам, і ў 1849 годзе Ксаверыем Пуслоўскім, заўзятым калекцыянерам прадметаў мастацтва. А ў 1879 годзе частка будынка была разбурана пажарам, і неўзабаве адноўлена архітэктарам Юзафам Хасам для сям’і Пуслоўскіх.
Крулікарня была цалкам разбурана ў час нямецкіх бамбардзіровак у 1939 і 1944 гадах. Палац быў адноўлены ў 1964 годзе для музея, прысвечанага скульптару Ксаверыю Дунікоўскаму.
Спасылкі
Палац Крулікарня
Катэгорыя:Мастацкія музеі Польшчы Катэгорыя:1786 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Збудаванні ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Палацы Варшавы Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Варшаве Катэгорыя:Музеі Варшавы