Арон Саламонавіч Бацвіннік (, Ігумен — , Масква) — генерал-маёр (1943), дацэнт, загадчык кафедры хімічнай абароны Ваенна-інжынернай акадэміі імя Куйбышава.
Біяграфія Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 26-гадовым узросце быў прызначаны начальнікам хімічных войскаў Беларускай, потым Маскоўскай ваенных акруг.
З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце: начальнік хімічнай службы войскаў Паўночна-Каўказскага, 1-га Беларускага франтоў. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы.
Пасля вайны быў дацэнтам, загадчыкам кафедры хімічнай абароны Ваенна-інжынернай акадэміі імя КуйбышаваНашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.
Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Генерал-маёры СССР