Таісія Аляксееўна Шчарбакова (, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, УССР — ) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1989), прафесар (1990). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1983).
Біяграфія Скончыла ў 1959 годзе Горкаўскую кансерваторыю. У 1952—1960 гадах выкладала ў горкаўскіх дзіцячай музычнай школе, кансерваторыі, лектар філармоніі. 3 1962 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1990 года загадчык кафедры.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1962 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па пытаннях гісторыі расійскай музыкі, беларускай музычнай культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Аўтар тэле- і радыёперадач.
Сям’я У шлюбе з віяланчэлістам Мікалаем Сямёнавічам Шчарбаковым (1928—2012).
Творы Споры и искания: Из истории «Бориса Годунова» М. Мусоргского Мн., 1971; Цыганское музыкальное исполнительство и творчество в России. М., 1984; Михаил и Матвей Виельгорские: Исполнители. Просветители. Меценаты. М., 1990; «Жизнь, где бы ни сказалась…» // Муз. академия. 1999. № 2; «Жизнь за царя»: черты священнодействия // Муз. академия. 2000. № 4; Из истории русской музыкальной текстологии. Мн., 2001; Оперный эпос в России XIX в.: Истоки и стимулы развитая // Вопросы истории музыки. Мн., 2002.
Літаратура
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі