Ольштынска-Гданьская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) Каталіцкага Касцёла, якая аб'ядноўвае каталікоў візантыйскага абраду, прыхаджан Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, ў паўночна-ўсходняй Польшчы.

Гісторыя 25 лістапада 2020 года было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак зацвердзіў пастанову Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясціў аб стварэнні новай структуры — Ольштынска-Гданьскай епархіі ў Польшчы. Цэнтрам новай епархіі стаў горад Ольштын, а кафедрай — царква Пакрова Святой Багародзіцы.

Епархія ўтворана на частцы тэрыторыі Пшэмыска-Варшаўскай архіепархіі і ранейшай Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Пры гэтым назва апошняй была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую епархію.

Апостальскім адміністратарам новай епархіі стаў Мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі архібіскуп Яўген ПаповічУ Польшчы створана новая епархія Грэка-Каталіцкай Царквы.

6 лютага 2023 года Ольштынска-Гданьская епархія, як уся Перамышльска-Варшаўская мітраполія, улічваючы папярэдняе рашэнне УГКЦ ва Украіне і меркаванне дэлегатаў Аб’яднанага епархіяльнага сабору ў Паршэвіцку ў чэрвені 2022 года, вырашыла перайсці на новаюліянскі каляндар з 1 верасня 2023 года.

Спасылкі

Катэгорыя:2020 год у Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе