Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва — галерэя ў Нью-Дэлі, Індыя. Заснавана ў 1993 годзе. Яе з’яўленне называюць удалым стартам у фарміраванні калекцый сучасных індыйскіх таленавітых, але часта малавядомых мастакоў. Галерэя дэманструе цікавую і пазнавальную карціну развіцця індыйскага мастацтва XX стагоддзя. Сучаснае мастацтва Індыі прадстаўлена з усіх рэгіёнаў краіны. У зборы галерэі ёсць таксама рэдкія творы жывапісу XIX стагоддзя.

У музеі на высокім узроўні вядзецца даследчая работа, актыўна выкарыстоўваюцца новыя метады і прыёмы экспазіцыйнай дзейнасці. Ад іншых мастацкіх музеяў Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва адрозніваецца тым, што стратэгія яе развіцця скіравана на раскрыццё новых маладых талентаў з розных рэгіёнаў краіны. Галерэя рэгулярна праводзіць часовыя выстаўкі, займаецца выдавецкай дзейнасцю. У ёй вядзецца работа па стварэнні цэнтра вывучэння індыйскага мастацтва і дакументацыйнага цэнтра, мэта якіх — дапамагаць мастацтвазнаўцам, студэнтам і школьнікам у навуковых даследаваннях і адукацыйным працэсе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Музеі Індыі Катэгорыя:Мастацкія галерэі Катэгорыя:Нью-Дэлі