Алаізій Віктар Стэпінац (, в. Брэзарыч, Харватыя — , Харватыя) — біскуп і мучанік.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Брэзарыч за 40 кіламетраў ад Заграба і быў пятым з васьмі дзяцей у сям’і. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1916 годзе хацеў паступіць у семінарыю, але Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэты намер: Алаізій быў мабілізаваны і накіраваны на фронт, дзе трапіў у палон. На пачатку 1920 гадоў ён вярнуўся на радзіму, якая апынулася ў складзе Югаславіі, і паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1930 годзе у Рыме атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі і прыняў святарскае пасвячэнне. Вярнуўшыся ў Заграб, стаў супрацоўнікам мясцовага арцыбіскупа і пасля смерці папярэдніка ў 1937 годзе заняў яго месца. Падчас фашысцкай дыктатуры ў Харватыі выступаў супраць тэрору і дапамагаў ратаваць сербаў і яўрэяў ад этнічных чыстак. Пасля ўсталявання ў Югаславіі прасавецкага рэжыму арцыбіскуп Стэпінац супрацьстаяў пераследу Касцёла новымі ўладамі і жорстка іх крытыкаваў. У 1946 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Праз пяць гадоў, праведзеных у вязніцы, быў пераведзены пад хатні арышт.

У 1953 годзе быў менаваны кардыналам, аднак так і не змог прыняць з рук Папы кардынальскага берэтуБлагаслаўлёны Алаізій Стэпінац, біскуп і мучанік.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці харвацкага каталіцтва Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)