Будзённага (раней Кавалерыйская) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гомеля (Навабеліцкі раён). Названая ў 1930-я гады ў гонар Сямёна Будзённага. Працягласць 1200 м, ад вытворчасцяў, карпусоў дрэваапрацоўчага камбінату (ля сучаснай вуліцы Кавалерыйскай) да вуліцы Зайцава. Пачала фармавацца ў 1930-я гады. Забудаваная 1-павярховымі драўлянымі і цаглянымі індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу.

Назвы вуліцы З 1930-х — Будзённага канец 1940—1985 — Кавалерыйская З 1985 — Будзённага

Перасякае вуліцы Зайцава Севастопальскую Суворава Сонечную Кавалерыйскую

Катэгорыя:Вуліцы паводле алфавіта Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Сямёна Будзённага