Афга́нец — сухі і вельмі пыльны паўднёва-заходні або паўднёвы вецер, што дзьме ў раёны заходняга Паміра і вярхоўі Амудар’і з Афганістана.

Узнікае пры ўварванні халодных паветраных масаў у паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі. У Тэрмезе дзьме да 70 дзён за год. Скорасць ветру — 17—25 м/с. Афганец прыгнечвае расліннасць, наносіць шкоду сельскай гаспадарцы.

Літаратура

Афганец // Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — : БелЭн, 2003. — С. 39. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.

Катэгорыя:Мясцовыя вятры