Гаро́шак панонскі (Vicia pannonica) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая раслінаАгроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения. Маюцца азімая і яравыя формы. Сцябло ўзыходнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, з дробнымі прылісткамі даўжынёй 3—4 мм і складаецца з 6—9 пар лісткоў. Галоўная вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі лінейныя або падоўжаныя, 12—20 мм у даўжыню, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, па 2—4 у пучках на кароткіх ножках. Вяночак да 22 мм у даўжыню, жоўтага колеру, больш светлы ў ніжняй частцы. Плод — паніклы, падоўжаны, апушаны, звужаны да канцоў струк. Насенне амаль шарападобнай формы, крыху граністае.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Заходняй Азіі (Кіпр, Іран, Турцыя) і на КаўказеU.S. National Plant Germplasm System. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт і эўтроф. Устойлівая да засухі і зімаўстойлівая расліна. Расце на лугах, узлесках і палянах, у стэпах, парках, садах і агародах, на аблогах, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.
Гаспадарчае значэнне Каштоўная кармавая расліна. Па якасці не саступае люцэрне і канюшыне. У сене маецца да 21,4 , у насенні да 26,7 % бялкоў.
Літаратура — С. 567—568.
Спасылкі
Дикие родичи культурных растений. Vicia pannonica Crantz. — Вика паннонская. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1769 годзе