Таўрагіні або Таўрогыні С. 74., таксама Таўра́гней () — мястэчка ў Літве, на возеры Таўрагіні. Цэнтр староства Уцянскага раёна Уцянскага павета. За 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першая згадка Таўрагіняў датуецца 1373 годам, тады ў іх быў драўляны замак. У 1387 годзе кароль Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству, лацінскай мовай запісаны як Turogno. Сустракаюцца таксама назвы Таўрогіні, Таўрогы С. 324., Таўрыгіны, Таўрыгіні, Таўрагіны. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам згаданы першы касцёл.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў Таўрагіні ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1669 год, 40 двароў, на 1775 — 28.

Расійская імперыя У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. Станам на 1859 год, у мястэчку 25 будынкаў, касцёл, вінакурня і бровар.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіні занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Дэмаграфія 1859 год — 263 чал. 2011 год — 473 чал.

Славутасці

Капліца могілкавая (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі