«Архітэктура Беларусі» — галіновы энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993 годзе. Упершыню ў 1-томным выданні было змешчана сістэмнае апісанне помнікаў старажытнага і сучаснага беларускага дойлідства, лепшых мемарыяльных збудаванняў, сапраўдных дасягненняў горадабудаўнічага мастацтва Беларусі.
Асноўныя часткі энцыклапедычнага даведніка разам змяшчаюць звыш 1200 разгорнутых артыкулаў, ілюстраваных каляровымі і чорна-белымі здымкамі, схемамі, чарцяжамі, малюнкамі і картамі.
Структура У структуры даведніка: аглядны нарыс па гісторыі архітэктуры Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён; пададзены ў пра архітэктуру жылых і грамадскіх будынкаў, прамысловую і сельскую, замкавае і абарончае будаўніцтва, палацавую і сядзібна-паркавую архітэктуру, культавае дойлідства, мемарыяльныя комплексы, горадабудаўнічныя ансамблі, гарады, гарадскія пасёлкі і вёскі Беларусі; асноўныя архітэктурныя паняцці і тэрміны; пададзены ў алфавітным парадку біяграфіі беларускіх архітэктараў і замежных, творчасць якіх звязана з Беларуссю; гісторыкаў і тэарэтыкаў архітэктуры, кароткія звесткі пра Саюз архітэктараў Беларусі з поўным пералікам яго членаў, імёны і прозвішчы якіх падаюцца ў храналагічным парадку — па гадах іх уступлення ў арганізацыю (1934—1991); асноўная літаратура пра архітэктуру Беларусі (усяго 106 назваў).
Бібліяграфічныя звесткі Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Катэгорыя:Энцыклапедыі Беларусі Катэгорыя:Кнігі 1993 года Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі