Георгій Міхайлавіч Про́хараў (;  — ) — вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу, доктар хімічных навук (1991).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Ківерычы (Рамешкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія). У 1959 годзе скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава. З 1975 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН БССР, дзе ў 1988—1994 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па хімічнай тэхналогіі гаручых выкапняў. Займаўся даследаваннем хімічнага складу і выкарыстання тарфянога воску. Займаўся распрацоўкай новых спосабаў атрымання бітумаў з торфу і бурага вугалю, атрымання канцэнтратаў з нафтавых меркаптанаў.

Сярод апублікаваных прац: Эмульгирующие составы, содержащие торфяной воск (разам з Г. І. Крот і Н. І. Лыч) // Новые процессы и продукты переработки торфа. — Мн., 1982; Эфирные битумы торфа (разам з В. С. Голубевай і А. В. Гусінцавай) // Химия твёрдого топлива. — 1988, № 1; Выделение и химическая модификация гетероорганических соединений нефтей и каустобиолитов: автореферат дис. … доктора химических наук: 05.17.07 / Моск. химико-технол. ин-т им. Д. И. Менделеева. — М., 1990.

Літаратура

Спасылкі

База патэнтаў Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі