Круглянская ваенна-аператыўная група (Круглянская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Круглянскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Круглянскага, Бярэзінскага, Шклоўскага раёнаў Магілёўскай, Крупскага раёна Мінскай, Талачынскага раёна Віцебскай абласцей; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.
Створана ў жніўні 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 36-га, 8-га, 24-га, 28-га, 12-га,30-га партызанскіх атрадаў расфарміраванай 8-й Круглянскай партызанскай брыгады. У снежні 1943 года 36-ы і 12-ы атрады былі перададзены 8-й партызанскай брыгадзе Брэсцкага партызанскага злучэння.
29 чэрвеня 1944 ваенна-аператыўная група (1753 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Камандзіру ваенна-аператыўнай групы Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандаванне Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групы ажыццяўляў сакратар падпольнага РК КП(б)Б Піліп Сідаравіч Новікаў.
Камандзіры Сяргей Георгіевіч Жунін (жнівень — снежань 1943); Іван Гаўрылавіч Ільін (снежань 1943 — чэрвень 1944).
Начальнікі штаба К. І. Мацеж (жнівень — снежань 1943); Ц. М. Лупека (снежань 1943 — чэрвень 1944).
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці