Мі́лаш Ма́цаўрак (; 2 снежня 1926, Кромержыж — 30 верасня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, сцэнарыст, казачнік.
Біяграфія У 1953—1960 Мілаш Мацаўрак працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва; пазней працаваў драматургам на кінастудыі Barrandov Studios.
Творчасць Аўтар дзіцячых кніг, тэлесерыялаў і камедый.
Літаратурную творчасць пачаў як паэт, аднак пасля першай выдадзенай кнігі вершаў выдаў некалькі кніг казак, якія былі перакладзены на шматлікія мовы.
У гэты ж час Мілаш Мацаўрак пачаў пісаць кінасцэнары. У кіно ў яго склаліся шчыльныя творчыя саюзы з рэжысёрамі Вацлавам Ворлічкам і Олдржыхам Ліпскім.
Сталым ілюстратарам ягоных казак стаў графік Адольф Борн, разам з якім яны стварылі серыял пра прыгоды шкаляроў Маха і Шэбеставу, які выходзіў адначасна ў мультыплікацыйным і кніжным варыянтах.
Кнігі «Živočichopis» «Казкі» «Mravenečník v početnici» «Ostrov pro šest tisíc budíků» «Světe, div se» «Žofka» «Žofka ředitelkou zoo» «Láska a dělová koule: povídky a bajky» «Člověk by nevěřil svým očím» «Якуб і дзвесце дзядуляў» «Мах і Шэбестава» «Жырафа ці тульпан?»
Фільмы і тэлеспектаклі «Хто хоча забіць Джэсі?» (1966) «Я забіў Эйнштэйна, спадарства» (1969) «Чатырох забойстваў дастаткова, каханы» «Спадару, вы ўдава!» (1970) «Дзяўчына на мятле» (1971) «Як утапіць доктара Мрачка» (1974) «Цырк у цырку» (1975) «Шэсць мядзведзяў і Цыбулька» «Заўтра падымуся і апякуся гарбатай» (1977) «Арабела» (1979) «Госці з Галактыкі» (1981) «Лятаючы Чэстмір» (1983) «Тры мушкецёры» «Букет» (2000) «Мах, Шэбестава і чароўныя навушнікі» (2001)
Коміксы «Мюрыэль і анёлы» (1969) «Мюрыэль і аранжавая смерць» (1969/1970) «Перуанскі дзённік» (1984)
Спасылкі Мах і Шэбестава ў школе
Чэшска-славацкая фільмавая база
Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Драматургі Чэхіі Катэгорыя:Сцэнарысты Чэхіі Катэгорыя:Памерлі ў Празе