Уладзімір Антонавіч Булыга (, в. Канюцічы, Мінскі раён — ) — беларускі скульптар.
Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1962 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе. Выкладчык архітэктурнага факультэта БПА з 1967 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года.
Творчасць
Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод работ: кампазіцыі «Арсеналец» (1967), «Юнацтва» (1970); партрэты М. Багдановіча, хірурга В. А. Мохарта; помнікі С. І. Вавілаву ў Мінску і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (в. Брадзяцін Маларыцкага раёна, абодва 1978), мемарыяльныя дошкі М. Лынькову, М. В. Дарашэвічу ў Мінску, І. І. Якубоўскаму ў Оршы і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары Беларусі