Ка́рпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Карпаўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Абакумаўскага і Хамінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 23 верасня 2011 года скасаваны пасёлак Новая ДзярэўняРешение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 589 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 377 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе