Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (нар. , г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993).
Біяграфія Скончыў Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветніцкая работа», кваліфікацыя «Кіраўнік аркестра», 1980), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1988).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1980—2008, у 1997—2006 — прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, 2006—2008 — першы прарэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце (2008—2013, факультэт эстэтычнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, дацэнт), Інстытуце культуры Беларусі (2013, першы прарэктар), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (факультэт павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, з 2015 — дэкан факультэта, у 2013 — загадчык кафедры педагогікі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя музычнай адукацыі; падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў.
Узнагароды Граматы Міністэрства адукацыі (1998), Міністэрства абароны (2002, 2003, 2004), Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (2005), Міністэрства культуры (2008) Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (2000), адміністрацыі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Мінска (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2008).
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэканы