Белая сава́, або палярная сава (Bubo scandiacus ці Nyctea scandiaca) — птушка роду сямейства .

Апісанне Даўжыня цела 56—65 см, размах крылаў 140—166 см, маса 1,4—2,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне белае з мноствам каштанаватых плямак альбо папярочных палосак. Самцы больш светлыя, чым самкі, зрэдку зусім белыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Радужына ярка-жоўтая.

Пашырэнне

Пашырана кругапалярна, хракатэрна для Арктыкі і Субарктыкі: у тундрах Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і на астравах Паўночнага Ледавітага акіяна.

Вандроўная птушка. У гнездавы перыяд селіцца ў арктычнай тундры (асабліва на схілах узгоркаў непадалёк ад вадаёмаў, а таксама паблізу ўзбярэжжаў); у Нарвегіі даходзіць да 1500 м над узроўнем мора. Пасля гнездавання адлятае ў стэпы, палі, балоты (з групамі дрэў), рачныя даліны, парослыя кустамі, марскія ўзбярэжжы (асабліва пакрытыя невысокім лесам), населеныя пункты. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі залётны ўзімку від.

Асаблівасці біялогіі Корміцца мышападобнымі грызунамі, птушкамі, зайцамі. Лятае і палюе ўдзень, часта лунае.

Гняздо робіць на сухім схіле ўзгорка, земляным або скалістым пагорку, у ямцы без высцілкі або з вельмі невялікай колькасцю раслінных рэшткаў.

Яйкі (4—10, часам 2—15) акруглыя або авальныя, белыя.

Літаратура

Катэгорыя:Савіныя Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Птушкі на марках