Валянцін Дзмітрыевіч Ткачо́ў (, Мінск — ) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1961 годзе.

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка. Абгрунтаваў мадэль утварэння ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў у паўправадніковых матэрыялах. Распрацаваў высокаадчувальныя аптычныя метады даследавання дэфектаў у паўправадніках.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і іншТкачоў, Валянцін Дзмітрыевіч (доктар фізіка-матэматычных навук; фізіка ; 1939—1985).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Баландин К. И. Биографии ректоров БПИ — БГПА —БНТУ / К. И. Баландин. — Минск: БНТУ, 2018. С. 12. — 15 с. Вершина Г. А., Баландин К. И. Они возглавляли БПИ — БГПА —БНТУ // Наука и техника. Т. 19. № 6(2020). — С. 463—464. Гісторыя БНТУ

Катэгорыя:Рэктары БНТУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі