Аляксей Аляксеевіч Петруковіч (нар. , г. Беласток — ) — беларускі спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак. Кандыдат тэхнічных навук (1946), дацэнт (1942).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1936; аспірантура, 1941).

Працаваў на Акцябрскай чыгунцы (з 1936), у Ташкенцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1953, начальнік інстытута), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1953, у 1954—1959 — загадчык кафедры «Агульны курс чыгунак», з 1961 — кафедры «Пуць і пуцявая гаспадарка», у 1965—1979 — кіраўнік НДЛ Галоўнага ўпраўлення Міністэрства шляхоў зносін, 1953—1961 — рэктар інстытута).

Навуковыя інтарэсы: пуцявая гаспадарка; кампазіцыйныя палімерныя матэрыялы для верхняга будавання пуці.

Узнагароды Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР» (1953) і інш.

Літаратура Геодезия : учебное пособие / И. И. Купчинов [и др.]; под общей редакцией А. А. Петруковича. — Москва, 1959. Механизация сборки, укладки и смены стрелочных переводов / [П. И. Зайцев и др.]; под редакцией А. А. Петруковича. — Минск, 1964. Петрукович Алексей Алексеевич // Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — Гомель, 2011. — Вып. 6. — С. 218.

Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту