Юрый Іванавіч Кулажанка () — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі, алгебры і тэорыі лічбаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (2015), дацэнт (2004). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (2016—2024).

Біяграфія Нарадзіўся 27 мая 1964 года ў в. Ручаёўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1986 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Матэматыка». Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1986 годзе размеркаваны на пасаду настаўніка матэматыкі Даўгалескай сярэдняй школы Гомельскага раёна, а ў 1988 годзе прызначаны на пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Верхне-Брылеўскай сярэдняй школы Гомельскага раёна.

У 1990 годзе паступіў і ў 1992 годзе скончыў аспірантуру Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў». У 1998 годзе абараніў кандыдацкую на тэму «Крытэрыі паўабелявасці n-арных груп»Критерии полуабелевости n-арных групп : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.06 / Кулаженко Юрий Иванович. — Гомель, 1998., а ў 2015 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Поліядычныя аперацыі і іх прыкладанні»Полиадические операции и их приложения : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.06: защищена 29.05.2015: утверждена 25.11.2015 / Кулаженко Юрий Иванович. — Гомель, 2015..

З 1992 па 2004 год працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

З 2004 па 2014 год — першы прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

З 2014 года па 2016 год працаваў начальнікам упраўлення падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

26 кастрычніка 2016 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.

Памёр 11 снежня 2024 года пасля цяжкай і працяглай хваробы.

Узнагароды Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018), падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі БеларусьВ возрасте 60 лет ушел из жизни ректор БелГУТа Юрий Кулаженко, грамата Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, знак адрознення «Ганаравы транспартнiк», нагрудны знак «Выдатнiк Беларускай чыгункі», падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Постаці БДУІР