Леў Самойлавіч Калецкі (нар. , г. Гродна — ) — беларускі матэматык. Дацэнт (1932). Удзельнік Першай сусветнай вайны. У Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў эвакуацыі Віцебскага педагагічнага інстытута. Ініцыятар і арганізатар правядзення ў Віцебску матэматычных алімпіяд школьнікаў.
Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт.
Працаваў у школе г. Віцебска (з 1918, настаўнік матэматыкі), Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме (1921—1931, выкладчык матэматыкі, у 1924—1931 — дырэктар), Віцебскім педагагічным інстытуце (1931—1941 — загадчык кафедры матэматыкі, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта; 1944—1951, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта і адначасова загадчык кафедры матэматыкі, элементарнай матэматыкі, у 1944—1945 — в. а. дырэктара інстытута), школе с. Часьма Чалябінскай вобласці (настаўнік матэматыкі) і Мардоўскім педагагічным інстытуце (магчыма 1941—1944).
Навуковыя інтарэсы: методыка матэматыкі; элементарная матэматыка.
Літаратура Калецкий Лев Самойлович // Витебский государственный университет имени П. М. Машерова (1910—2010). — Витебск, 2010. — С. 21. Витебский еврейский педагогический техникум в 1920-е годы / Яковлева Г. Н. // Ученые записки : сборник научных трудов / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова». ― 2017. — Т. 24. ― С. 28―41.
Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава