Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (, г. Дзямідаў, Смаленская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1952), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1949).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1952—1992, у 1956—1959 — намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце, 1959—1965 — рэктар, 1970—1984 — загадчык кафедры раслінаводства, 1971—1976 — дэкан агранамічнага факультэта, 1984—1986 — дэкан завочнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: бульбаводства; тэхналогія вырошчвання цукровых буракоў у Беларусі.

Узнагароды Ордэны Айчыннай вайны, «Знак Почета», медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Літаратура Влияние разных условий выращивания сортов картофеля на изменение продуктивности их потомства : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / Тимошинин В. Д. — Ленинград, 1952. Валентин Дмитриевич Тимошинин / Гродненский сельскохозяйственный институт. — Гродно, 1993. — 13, с. : портр. Умелый организатор : [Тимошинин Валентин Дмитриевич] / Чернышева М., Кондратов Г., Мартинчик Н. // Гродненская правда. — 1982. — 31 декабря.

Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы агранамічнага факультэта ГДАУ Катэгорыя:Дэканы ГДАУ