Леанід Барысавіч Ко́ган (; , г. Екацярынаслаў, Украінская ССР — ) — расійскі скрыпач, педагог. Народны артыст СССР (1966).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1948, клас А. Ямпольскага), з 1952 выкладаў у ёй (з 1963 прафесар). З 1944 саліст Маскоўскай філармоніі.

Творчасць Выступаў як саліст і ансамбліст. Рэпертуар уключаў скрыпічную музыку розных стыляў, эпох і народаў, ад манументальных твораў, што вымагаюць глыбіні інтэрпрэтатарскай канцэпцыі і шырыні музычнага мыслення, да мініяцюр, заснаваных на філіграннай апрацоўцы дэталей. Яго выкананне вылучалася рамантычнай узнёсласцю, эмацыянальнай насычанасцю, моцным тэмпераментам.

Прэміі і ўзнагароды Народны артыст СССР (1966) Першая прэмія на Міжнародным конкурсе скрыпачоў імя каралевы Лізаветы (Брусель, 1951) Ленінская прэмія (1965) Ганаровы акадэмік Нацыянальнай акадэміі «Санта-Чэчылія» (1982)

Крыніцы

Літаратура

Ямпольский И. М. Ко́ган Леонид Борисович // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 2: Гондольера — Корсов. — 1974. — Стб. 852. — 960 стб., илл. — 102 000 экз.

Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Скрыпачы СССР Катэгорыя:Скрыпачы Расіі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда