Бэйкер-стрыт () — вуліца ў лонданскім раёне Мэрылебан (паўночная частка Вэстмінстэра) даўжынёй 2,4 кіламетры. З’яўляецца часткай шашы А41.

Вуліца атрымала назву ў гонар будаўніка Уільяма Бэйкера, які праклаў яе ў XVIII стагоддзі. Першапачаткова тут было месца жыхарства для вышэйшага саслоўя, аднак у нашы дні на Бэйкер-стрыт пераважна размяшчаюцца камерцыйныя і гандлёвыя аб’екты. Паштовы код — NW1/W1.

Найбольш вядомая дзякуючы знакамітаму персанажу Артура Конан Дойла — прыватнаму дэтэктыву Шэрлаку Холмсу. Паводле задумы аўтара, вялікі дэтэктыў жыў на Бэйкер-стрыт у доме 221Б, якога ў рэальнасці не існавала на момант напісання твораў.

Катэгорыя:Вуліцы Лондана