Жан Рафаэль Шчарбакоўскі (нар. , , Беларусь) — нямецкі футбаліст беларускага паходжання, паўабаронца нямецкага клуба «Энергі» з Котбуса .
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Магілёве. Ссям’я Жана пераехала ў Германію, калі яму было 11 месяцаў. Пачынаў займацца футболам у клубе «Штэрн 1900», пазней перайшоў у «Герту Цэлендорф». На некаторы час вярнуўся ў «Штэрн», далучыўся да акадэміі «Герты», дзе гуляў за юнацкія і моладзевыя каманды, станаваўся чэмпіёнам юнацкай бундэслігі. У сакавіку 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», аднак пераход не адбыўся.
У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з клубам трэцяга нямецкага дывізіёна «Галешэр». Спачатку выступаў за моладзевую каманду, з пачатку 2020 года пачаў прыцягвацца да асноўнй каманды. Дбютаваў у Трэцяй Бундэслізе 31 студзеня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Вікторыі» з Кёльна і быў заменены ў другім тайме. У маі 2020 года падоўжыў кантракт з «Галешэрам» на два гады.
У маі 2022 года падпісаў пагадненне з дрэздэнскім «Дынама» да 2025 года. Згуляўшы толькі ў адным матчы Трэцяй лігі, у студзені 2023 года адправіўся ў арэнду ў «Энергі». У чэрвені 2023 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», а ў студзені 2024 года зноў адправіўся ў «Энергі».
У ліпені 2024 года, разарваўшы пагадненне з «Дынама», падпісаў паўнавартасны кантракт з «Энергі».
Міжнародная кар’ера У 2019 годзе прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі ФК Галешэр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Дрэздэн Катэгорыя:Ігракі ФК Энергі Котбус