Ганаро́вы грамадзяні́н го́рада Го́меля — званне за выбітны ўклад у развіццё Гомеля, павышэнне міжнароднай ролі і аўтарытэту горада. Заснавана гарадскім саветам у 1967 годзе.

Спіс Станам на канец 2023 года, званне ганаровага грамадзяніна горада Гомеля атрымалі:

Арыстарх (Станкевіч) -- архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі, царкоўны дзеяч (званне нададзена ў 2011 годзе). Соф'я Васільеўна Асіпкова — ветэран Вялікай Айчыннай вайны (званне нададзена ў 2003 годзе). Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка — беларускі мастак (званне нададзена ў 2013 годзе). Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін — ветэран Вялікай Айчыннай вайны (званне нададзена ў 2002 годзе). Леанід Рыгоравіч Гейштар — беларускі канаіст (званне нададзена ў 1993 годзе). Аляксандр Васілевіч Гарбатаў — генерал арміі, Герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1968 годзе). Вячаслаў Карпавіч Даўгоў — беларускі скульптар (званне нададзена ў 2022 годзе)Почётным гражданином Гомеля стал скульптор Вячеслав Долгов. Пётр Трафімавіч Дземчанка — Герой Сацыялістычнай працы (званне нададзена ў 1984 годзе). Рыгор Кірылавіч Дзенісенка — Герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1988 годзе). Леанід Ібрагімавіч Друян — беларускі ўрач-пульманолаг. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (званне нададзена ў 2025 годзе). Іван Пракопавіч Кацёнак — былы дырэктар РУП «Гомсельмаш» (званне нададзена ў 1999 годзе). Пётр Купрыянавіч Кавалёў — Герой Сацыялістычнай працы (званне нададзена ў 1988 годзе). Андрэй Якаўлевіч Каржуеў — ганаровы будаўнік БССР (званне нададзена ў 1968 годзе). Аляксей Аляксеевіч Касцючэнка — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч (званне нададзена ў 2003 годзе). Міхась Макаравіч Касых — генерал-лейтэнант авіяцыі, удзельнік баёў за вызваленне горада Гомеля (званне нададзена ў 1984 годзе). Сяргей Паўлавіч Купцоў — ветэран Вялікай Айчыннай вайны (званне нададзена ў 1997 годзе). Мікалай Афанасьевіч Лебедзеў — намеснік дырэктара сярэдняй школы № 44 Гомеля (званне нададзена ў 1988 годзе). Яўген Данілавіч Лятачэўскі — савецкі дзяржаўны дзеяч (званне нададзена ў 2003 годзе). Ігар Віктаравіч Макараў — беларускі дзюдаіст, алімпійскі чэмпіён (званне нададзена ў 2004 годзе). Анатоль Аляксандравіч Малафееў — савецкі і беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч (званне нададзена ў 2003 годзе). Альбін Іванавіч Мілеўскі — ганаровы настаўнік БССР (званне нададзена ў 1967 годзе). Вікенцій Раманавіч Нарбутовіч — двойчы герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1967 годзе). Віктар Сямёнавіч Оськін — камандзір бамбардзіроўшчыка ТУ-22, Герой Расійскай Федэрацыі (званне нададзена ў 1992 годзе). Фёдар Іванавіч Паскевіч — расійскі генерал-лейтэнант, першы ганаровы грамадзянін (1888). Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў — удзельнік баёў за вызваленне Гомеля (званне нададзена ў 2002 годзе). Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі — Маршал Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1967 годзе). Сяргей Ігнацьевіч Рудэнка — маршал авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1968 годзе). Аляксандр Аляксандравіч Рыбальчанка — Ганаровы артыст БССР (званне нададзена ў 1988 годзе). Уладзімір Аляксеевіч Рыкалін — мастак (званне нададзена ў 1993 годзе). Алег Іванавіч Сейбель — Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар ААТ «Гомельбудматэрыялы» ў 1988—2017 гадах (званне нададзена ў 2025 годзе). Сяргей Сяргеевіч Сідорскі — беларускі дзяржаўны дзеяч (званне нададзена ў 2012 годзе). Веньямін Іванавіч Сянько — былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (званне нададзена ў 2012 годзе). Канстанцін Фёдаравіч Цялегін — генерал-лейтэнант (званне нададзена ў 1973 годзе). Іван Іванавіч Фядзюнінскі — генерал арміі, удзельнік баёў за вызвалення горада Гомеля (званне нададзена ў 1973 годзе) Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі — архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку XX стагоддзя (званне нададзена ў 2018 годзе). Леанід Аляксандравіч Шамяткоў (1937—2013) — беларускі матэматык (званне нададзена ў 2002 годзе). Валянцін Аляксеевіч Шурынаў — канструктар, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і асвоены першыя беларускія камбайны (званне нададзена ў 2025 годзе). Анатоль Іванавіч Ярмоленка — Народны артыст Беларусі (званне нададзена ў 2023 годзе).

Крыніцы

Літаратура Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с.

Спасылкі

Неафіцыйны сайт горада Гомеля — «Усё аб Гомелі»

Гомель