Малік Дзіав (, нар. 1979, Сегу) — малійскі ваенны і палітычны дзеяч. Адзін з лідараў ваеннай хунты, якая арганізавала дзяржаўны пераварот у жніўні 2020 года.

Біяграфія У 1998 годзе скончыў Нацыянальнае ваеннае вучылішча акадэміі ў Каці, а крыху пазней — Агульнавайскавую ваенную школу ў Кулікора. Пасля стаў намеснікам дырэктара нацыянальнага ваеннага вучылішча Каці і адначасова падначаленым Генеральнага штаба Нацыянальнай гвардыі ў 3-й ваеннай акрузе.

У якасці артылерыйскага афіцэра з 2013 да 2017 год удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць ісламарадыкалаў і туэргскіх паўстанцаў.

18 жніўня 2020 года ў вайсковых падраздзяленнях пачаліся ўзброеныя выступленні, якія прывялі да звяржэння прэзідэнта Ібрагіма Бубакара Кейта. Дзіав быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў бунту. Пасля яго прызначаіл часовым віцэ-прэзідэнтам. У кастрычніку таго ж года Дзіав адыграў ключавую ролю ў перамовах з Эканамічнай супольнасцю заходнеафрыканскай дзяржаў аб адмене санкцый.

5 снежня 2020 года ён быў абраны старшынёй Нацыянальнага пераходнага савета, часовага заканадаўчага органа.

У лютым 2022 трапіў пад санкцыі ЕС за «за перашкоду пераходу Малі да дэмакратыі».

Катэгорыя:Палітыкі Малі Катэгорыя:Ваенныя Малі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя