Тадэвуш Касцялкоўскі (; нар. каля 1750 — ?) — пасол Чатырохгадовага Сойма, паэт.

Біяграфія Паходзіў з Вількамірскага павета, са шляхецкага роду Касцялкоўскіх герба «Сыракомля». Бацька — Францішак, падкаморы вількамірскі, маці — Ганна з Міткевічаў. У Ашмянскім павеце бацькі мелі чатырскае староства.

Вучыўся ў Collegium Nobilium у Вільні. У 1776 годзе пасол на Сойм ад Вількамірскага павета.

У 1781 годзе атрымаў ордэн Св. Станіслава.

1788 г. — абраны паслом Чатырохгадовага Сойма ад Вількамірскага павета. Быў прыхільнікам каралеўскай партыі. Бараніў ад апазіцыі Пастаянную Раду, шмат разоў выступаў супраць ліквідацыі старостваў (3 сакавіка 1789 г.), а таксама бараніў духавенства ад падатку 20 % (12 сакавіка 1789 г.). Заўсёды выступаў у абарону каралеўскіх прэрагатываў і прывілеяў (18, 28 верасня 1789 г., 2 верасня 1789 г.).

Канстытуцыю 3 мая падтрымаў, стаўшы сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

Пра далейшы лёс інфармацыі няма.

Сям’я Быў жанаты з Ганнай з Агінскіх Аскеркай, удавой мядзельскага старосты Юзафа Аскеркі.

Літаратура Krakowski Bernard. Kościałkowski Tadeusz // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV Wrocław-W-wa-Kraków 1968—1969, c. 397

Спасылкі Генеалогія Касцялкоўскіх

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага