Аляксандр Лявонавіч Стагановіч ( — ) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч
Біяграфія Нарадзіўся 25 студзеня 1890 года ў вёсцы Несутычы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).
У часе Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі.
У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе «Змагання за Інтарэсы Работнікаў і Сялян» (Zmahańnie za Intaresy Robotnikau i Sielian), але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У сойме падчас сваёй кадэнцыі быў сябрам скарбнікам Беларускага сялянска-работніцкага клуба «Змаганне». У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ.
4 чэрвеня 1928 года большасцю галасоў дэпутатаў сойму быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці, а пазней быў арыштаваны з абвінавачваннем у антыдзяржаўнай дзейнасці і за прыналежнасць да БСРГ, асуджаны на шэсць гадоў турмы. У лютым 1929 г. польскі сойм адабраў ягоны мандат.
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком Беларускай народнай самапомачы на Наваградскую акругу. З лета 1944 г. — у эміграцыі.
Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пад канец 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускіх ветэранаў і япархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.
Памёр 28 снежня 1988 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Успаміны Пасля смерці Аляксандра Стагановіча з дазволу і пры фундацыі дачкі Тамары Стагановіч былі надрукаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча. «Успаміны пасла» былі першай кнігай у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус» ў 2011 годзе, потым яшчэ перавыдаваліся. У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах.
Літаратура Jacek Majchrowski, Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej, Warszawa, 1994 Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч; прадм. А. В. Пашкевіча; камент. А. В. Пашкевіча, А. Э. Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2011. — 270 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібіліятэка).
Спасылкі Наша Ніва. Успаміны пасла: невядомыя мемуары беларускага палітыка Стагановічы: успаміны з жыцця і жыццё ўспамінаў
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Члены Беларускай народнай самапомачы Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі