Шчучынскі піярскі калегіум — сярэдняя навучальная ўстанова ў Шчучыне ў 1718—1832 гадах. У Шчучын піяраў запрасіў гаспадар мястэчка Ю. Глябіцкі ў 1718 годзе, які перадаў ім парафіяльны касцёл і ахвяраваў 23 735 злотых. Пасля маёнтак перайшоў да яго дачкі Тэрэзы, якая пацвердзіла фундацыю бацькі, тое ж зрабіў у 1726 годзе і сойм. Калегіум пры кляштары Св. Георгія заснаваны ў 1718 годзе (пры ім пэўны час дзейнічала семінарыя для ордэнскай моладзі, дзе выкладаліся нават усходнія мовы, дзейнічала аптэка). Існаваў на прыватныя ахвяраванні, падпарадкоўваўся Літоўскай навучальнай акрузе. Меў 3 класы і 5 выкладчыкаў. У 1783 годзе Адукацыйная камісія рэарганізавала калегіум у падакруговае вучылішча (у 1785 у ім было 119, у 1789 — 69 вучняў). Тут выкладаў прыродазнавец С. Юндзіл, вучыліся філосаф К. Нарбут, гісторык-археограф М. Догель і інш.

Літаратура

Łukaszewicz J. Historya szkół w Koronie i w Wielkiem Księstwie Litewskiem od najdawniejszych czasów aż do roku 1794. T. 4. Poznań, 1851; Сборник материалов для истории просвещения в России. Т. 1. СПб.. 1893; Белецкий А. В. Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа за первый период его существования, 1803—1832. Отд. 3. Вильна, 1906; Beauvois D. Szkolnictwo polskie na zemiach litewsko-ruskich. 1803—1832. T. 2. Rzym; lublin, 1991.

Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Шчучын Катэгорыя:Піярскія калегіумы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1718 годзе Катэгорыя:1718 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1832 годзе Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі