Георгій Мікалаевіч Пятро́ў (; — ) — піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог, Заслужаны артыст Казахскай ССР (1942), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1949).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве.
У 1910 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю (клас педагога К. М. Ігумнава). Выкладаў у музычных навучальных установах Адэсы, Екацярынаслава, Таганрога. У 1920 годзе ўзначаліў агітцягнік імя Луначарскага.
З 1923 года — канцэртмайстар хору пры Цэнтральным рабочым клубеПетров, Георгий Николаевич // Улицы Гомеля ў Гомелі, з 1927 года — выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума.
У 1930—1933 гадах быў адным з арганізатараў і выкладчыкаў Беларускай студыі оперы і балета ў Мінску.
З 1932 года Г. М. Пятроў выкладаў у Беларускай кансерваторыі (з 1948 года — дацэнт).
У 1937—1945 гадах — галоўны хормайстар Казахскага тэатра оперы і балета імя АбаяБалет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981..
У 1933—1937, 1945—1950, 1959—1960 гадах — галоўны хормайстар і дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
З 1950 па 1958 гады ўзначальваў кафедру фартэпіяна ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пад яго кіраўніцтвам актывізываліся навучальная, канцэртна-выканальніцкая і метадычная работа, распрацоўваліся праграмы для студэнтаў па навучанні ігры на фартэпіяна, у якія былі ўключаныя творы беларускіх кампазітараў.
Памёр 17 ліпеня 1960 года ў Мінску.
Творчасць Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р. Гліера (1933), «Капелія» Леа Дэліба (1935), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1946), «Раймонда» А. К. Глазунова і інш.
Літаратура
Театральная энциклопедия. Том 4. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. Нисневич И. Г. Петров Георгий Николаевич // Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981.
Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Хормайстары СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Мастацтва Казахстана